Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Югася Каляда


Югася Каляда, magdalena-jo-jo.livejournal.com
28 гадоў, нарадзілася і жыву ў Гомелі, пішу прозу і вершы.

Калі я, з прапановы сяброў, пачала пісаць блог, то зьдзіўлена адзначыла, што дзіцячая мара пісаць пра асабістае і пры тым зьвяртацца да абстрактнага чытача нарэшце спраўдзілася. Я пішу блог, каб не губляць адэкватнасьці на самоце, каб адчуваць час; адным словам — каб заўжды быць “на сувязі”.

Утапічнае грамадзтва роўных магчымасьцяў насамрэч існуе ў блогасфэры. У рэале ты можаш быць кім заўгодна: зоркай эстрады, палітыкам і г.д., але тым самым не дадасі папулярнасьці свайму блогу. У блогасфэры ўспрыманьне чалавечай асобы ёсьць больш цэльным, не затлумленым стэрэатыпамі вонкавага выгляду і сацыяльнага статусу.

Датычна таго, што я не люблю ў блогах. Прасьцей будзе адказаць, у чым блогі больш дасканалыя, чым рэал: у жыцьці мне часьцяком нестае працэдуры бану :)

Я люблю чытаць блогі-дзёньнікі, шчырыя і падрабязныя; іх аўтары не імкнуцца да пашырэньня аўдыторыі, таму я давацьму спасылкі не на іх. Вось некалькі проста цікавых:

michaltraceuski — мой ніколі ня бачаны сусед, пэрыядычна піша вельмі цікавыя зьвесткі пра Гомель

prymus — добра піша, добра фатаграфуе

yury-birukov — вандруе па аддаленых краінах

amirko — паўсюль шукае і праяўляе старыя стужкі са старых фотаапаратаў

_bme_ — нарадзіўся з мной у адзін дзень, канцэпцыя ЖЖ настолькі шырокая, што лепш за ўсё акрэсьліваецца выразам “вельмі цікава!”



XS
SM
MD
LG