Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анка Упала


Анка Упала, anka-upala.livejournal.com
Скончыла факультэт замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту.

2007 г. — перамагла ў літаратурным конкурсе імя Данііла Хармса ў Санкт-Пецярбургу.

2009 г. — выйшла ў фінал літаратурнага конкурсу імя Карласа Шэрмана для маладых літаратараў, арганізаванага беларускім ПЭН-цэнтрам.

Апавяданьні друкаваліся ў часопісе “Тэксты”, пераклад — у газэце “Літаратурная Беларусь”.



1. Навошта я пішу блог

Блог пішу як дзёньнік і як чарнавік. Не пісаць не магу, мне неабходна запісваць свае думкі і назіраньні так, каб іх чыталі. Усё прыватнае, праўда, пераважна пішу пад замок.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Свабоду і незалежнасьць. Я гаспадыня сваёй маленькай інтэрнэт-пляцоўкі.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах


Зьбіраньне віртуальных сяброў дзеля колькасьці. І добрым людзям, і нягоднікам, і рэклямным ботам, усім аднолькава “працягвае і паціскае руку” зьбіральнік. Я цаню людзей і таму паціскаю руку ня ўсім. Нават віртуальна.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

Выбар характэрызуе чалавека. Таму я намалюю свой партрэт у блогах. Хопіць чатырох.

amin_77

kamrushepa

lionellia

n_mancevich
XS
SM
MD
LG