Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды папаўняюць бюджэт за кошт апазыцыі


У Цэнтральным судзе Менску працягваюцца суды над затрыманымі ўчора ўдзельнікамі акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Яна праходзіла пад лёзунгам “Не – расейскай акупацыі! Жыве Беларусь!”

Зьмітру Дашкевічу далі штраф у памеры 25 базавых велічыняў (875 тысяч рублёў).

Цэнтральны суд Менску аштрафаваў Віктара Івашкевіча на 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў).

Яшчэ адной з затрыманых Пятровай далі штраф на 7 мінімалак.

Зьмітру Бандарэнку і Аляксандру Атрошчанкаву далі штрафы па 15 базавых велічыняў.



В.Івашкевіч апавёў некаторыя дэталі затрыманьня супрацоўнікамі міліцыі падчас акцыі 9 верасьня супраць уводу расейскіх войскаў у Беларусь для правядзеньня вайсковых манэўраў.

Затрыманых у Цэнтральным РУУС Менску паставілі тварам да сьцяны і так трымалі цягам чатырох гадзінаў. Толькі пасьля гэтага ў затрыманых пачалі адбіраць рэчы і афармляць іх у турму на вуліцу Акрэсьціна. Паводле В.Івашкевіча, удзельнікаў акцыі зьбівалі па-садысцку ня толькі на плошчы, але і ў аўтобусе, увесь час міліцыянты нецэнзурна лаяліся і называлі сябе "карным органам”. Паводле В.Івашкевіча, цягам апошняга году з боку спэцназаўцаў пачаліся вельмі брутальныя паводзіны адносна ня толькі дэманстрантаў, але і журналістаў.

Зьміцер Бандарэнка

Зьміцер Бародка


Сяржук Карповіч зь сябрамі пасьля суду


Напачатку ў залю суду не пускалі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG