Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

10 верасьня з аднадзённым візытам у Менску знаходзіцца ўплывовы нямецкі палітык Ганс-Дытрых Геншэр.

Заплянаваныя ягоныя сустрэчы зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і Аляксандрам Лукашэнкам.

Цягам 20 гадоў Геншэр займаў вышэйшыя пасады ў Нямеччыне: міністра ўнутраных спраў, віцэ-канцлера і міністра замежных спраў. Апошнюю пасаду ён займаў з 1974 па 1992 год, і ў гэтай якасьці наведваў Беларусь у першыя гады незалежнасьці.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька не выключае, што Геншэр вязе тайнае пасланьне беларускаму кіраўніку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG