Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліва падаражэла на 10%


Tajikistan - Increase of oil prices, petrol station in Dushanbe, 19Nov2007

Tajikistan - Increase of oil prices, petrol station in Dushanbe, 19Nov2007

Канцэрн "Белнафтахім" ад сёньняшняга дня павялічыў цэны на нафтапрадукты ў раздроб у сярэднім на 10%.

Пра гэта паведамляецца ў прэсавым рэлізе канцэрну. Цяпер кошты на нафтапрадукты на АЗС складаюць за 1 літар: бэнзін Нармаль-80 - 1900 рублёў, бэнзін АІ-92 - 2470 рублёў, бэнзін АІ-95 - 2780 рублёў, дызэльнае паліва - 2220 рублёў, біядызэльнае паліва - 1910 рублёў.

Паводле канцэрну, павышэньне цэнаў выклікана ростам кошту імпарту нафты. Паводле "Белнафтахіму", сярэдняя цана адной тоны нафты, якую набылі беларускія НПЗ у жніўні гэтага года, была ў 2,57 разы вышэй за цану тоны нафты, набытай у сьнежні мінулага году.
XS
SM
MD
LG