Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія экспэрты азнаёміліся з міграцыйным заканадаўствам Беларусі


Прадстаўнікі Эўразьвязу і афіцыйнага Менску дамовіліся пра важнасьць і неабходнасьць дыялёгу па пытаньнях міграцыі.


Як паведаміла агенцтву БелаПАН дырэктар дэпартамэнту па міграцыйнай палітыцы і палітыцы прытулкаў МЗС Швэцыі Ева Акэрман Бэрье. дырэктар дэпартамэнта па міграцыйнай палітыцы і палітыцы прытулкаў МЗС Швэцыі Ева Акэрман Бэрье. Па яе словах, экспэрты ЕС былі рады пераканацца ў гатовасьці беларускага боку да супрацоўніцтва, паколькі галоўнай мэтай місіі было азнаямленьне са становішчам спраў у вобласьці міграцыі і пошук магчымасьцяў для ўмацаваньня адносін у дадзенай сфэры.

Місыя Эўразьвязу па пытаньнях міграцыі працавала ў Беларусі 7—9 верасьня. Візыт насіў азнаямленчы характар.

Прадстаўнікі Эўракамісіі швэцкага старшынства Рады Эўразьвязу і дзевяці краін Эўразьвязу правялі сустрэчы ў МЗС, МУС і Мінпрацы Беларусі. Яны сустрэліся з намесьнікам міністра замежных спраў Валерам Варанецкім. Эўрапейскія экспэрты азнаёміліся з міграцыйным заканадаўствам Беларусі, візавай палітыкай і палітыкай рэадмісіі, а таксама пытаньнямі надаваньня дапамогі ўцекачам.

Падчас візыту 7—9 верасьня экспэрты Эўразьвязу таксама сустрэліся з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, у прыватнасьці беларускага Хэльсынскага камітэту, міжнародных арганізацый і прадстаўнікамі грузінскай і аўганскай супольнасьцяў.

Па словах Францыска Батальера, намесьніка начальніка аддзела па каардынацыі і аналізу міграцыйных пытаньняў генэральнага дырэктарату па вонкавых сувязях Эўракамісіі, экспэрты Эўразьвязу станоўча ацанілі высілкі Беларусі па ахове межаў і процідзеяньню гандлю людзьмі. Францыска Батальер падкрэсьліў, што экспэрты не толькі азнаёміліся з сытуацыяй у Беларусі, але таксама распавялі беларускім калегам пра эўрапейскае міграцыйнае заканадаўства, легальную міграцыю і яе станоўчы ўплыў на разьвіцьцё краіны. Дыялёг паміж Беларусьсю і Эўразьвязам будзе працягнуты прадстаўніцтвамі Эўракамісіі ў Менску і амбасадамі краін Эўразьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG