Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перакуліўся аўтобус з дэлегацыяй Менгарвыканкаму


Амаль 30 чыноўнікаў кіраваліся ў Любань на выніковую нараду па правядзеньні абласных “Дажынак”, у тым ліку першы намесьнік старшыні Менаблвыканкаму Віктар Шчацько.

Аўтобус “Мэрсэдэс” з дэлегацыяй Менаблвыканкаму перакуліўся на 70-ым кілямэтры трасы Менск — Мікашэвічы, паведамляе БЕЛТА з спасылкай на МУС Беларусі.

Дэлегацыя Менаблвыканкаму ў складзе амаль 30 чалавек у суправаджэньні аўтамашыны ДАІ накіроўвалася ў горад Любань на падагульняльную нараду па пытаньні правядзеньня абласнога фэстывалю “Дажынкі” на чале зь першым намесьнікам старшыні Менаблвыканкаму Віктарам Шчацько.

На 70-ым кілямэтры дарогі кіроўца “Фальксвагена Тоўран” ня выканаў патрабаваньне аўтамашыны ДАІ, якая рухалася з чырвонымі і сінімі маячкамі. Кіроўца аўтобуса, спрабуючы ўхіліцца ад сутыкненьня, зьехаў з аўтадарогі ў кювэт і перакуліўся.

Пацярпелі 6 чалавек, у тым ліку пяцёра пасажыраў аўтобуса і кіроўца “Фальксвагена”. “Яны дастаўлены ў слуцкую траўматалёгію”, — адзначылі ў міліцэйскім ведамстве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG