Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"У Чавэса няма той мерцьвячыны, якой пранізаныя вочы ППРБ"


Менск наведаў кіраўнік Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Гэта ўжо чацьверты ягоны візыт у Беларусь. Чавэс і Лукашэнка гавораць адзін аднаму “ты” і называць сябе “братамі”. Госьцём "Начной Свабоды" 8 верасьня быў беларус з Вэнэсуэлы спадар Уладзімер, які ўжо амаль год пражыў у гэтай краіне. З асабістых меркаваньняў ён папрасіў, каб мы не называлі ягонае прозьвішча ў эфіры.

Што такое беларуска-вэнэсуэльская саюзная дзяржава? Чаму кіляграм бульбы каштуе ў Каракасе 5 даляраў? Валютчыкі па-вэнэсуэльску. Чаму ў Чавэса столькі прыхільнікаў у Вэнэсуэле? Гэта ды іншае вачыма беларуса з Каракасу.

СЛУХАЦЬ УСЮ ГУТАРКУ



Соўсь: Ці шмат багатых людзей у Вэнэсуэле? Хто гэта – дзяржаўныя чыноўнікі? Нафтавыя алігархі?

Уладзімер: Насамрэч гэтае пытаньне наўпрост зьвязанае з папулярнасьцю Чавэса. Наколькі мне ведама, алігархаў у савецка-расейска-саюзаўскам разуменьні тут проста няма. Бо ні краіну, ні яе нетры былыя камуністычныя ці камсамольскія актывістыя-апаратчыкі не рабавалі і не прыватызоўвалі.

Чавэс не "прыватызаваў" краіну пад сваю адміністрацыю прэзыдэнта.
Людзей, якія б за 5-10 год маглі б бяз дай-прычыны увайсьці ў найвышэйшыя рэйтынгі "мяхоў з грашыма", тут няма (нягледзячы на тое, што краіна зьяўляецца чацьвертым экспартэрам нафты ў сьвеце), бо такія рэчы ўсюды, акрамя "саўка", зарабляюцца цяжкай працай. І ў гэтым сэнсе Чавэс сапраўды наперадзе ўсей "постсавецкай" прасторы зь яе хадаркоўскімі-беразоускімі-абрамовічамі.

З другога боку Чавэс не "прыватызаваў" краіну пад сваю адміністрацыю прэзыдэнта -- установу, непадкантрольную нікому, акрамя як самому кіраўніку дзяржавы, бюджэту якой за ўсю гісторыю існаваньня апошняй ніхто ніколі ня ведаў -- як гэта зрабіў "брат" ППРБ А.Г.

Тут, у Баліварыянскай Рэспубліцы Вэнэсуэла -- прынамсі гэтыя вось ужо дзесяць гадоў -- дагэтуль ўсе "чыста, сьветла і празрыста". У лес апанэнтаў ніхто ніколі не адвозіў. Таму і папулярнасьць Чавэса ня высмактаная з пальца, высмактанымі з таго ж пальца нэкрафільнымі арганізацыямі кшталту БРСМ, падкантрольнымі мэдыямі, ці запіснымі мерапрыемствамі з удзелам абраных службоўцаў і навучэнцаў.

На жаль, пакуль не магу назваць ніводнага пункту, які б я рэкамэндаваў пераняць "брату" Чавэсу ў "брата" Лукашэнкі.
Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова паглядзець у вочы гэтых людзей, пачынаючы ад Чавэса, і да самага апошняга ягонага прыхільніка. Той мерцьвячыны, якой пранізаныя вочы ППРБ ці ягоных запісных агітатараў, у Чавэса і ягонага электарату далёка не назіраецца. І тут у "брата" Чавэса "брату" Лукашэнку ёсьць што (і ў вялікай колькасьці) пераймаць.

На жаль, пакуль не магу назваць ніводнага пункту, які б я рэкамэндаваў пераняць "брату" Чавэсу ў "брата" Лукашэнкі. І мне асабіста ад гэтага сорамна. Верагодна магчыма таму найбольш распаўсюджаная пазыцыя мясцовае інтэлігенцыі: "асабіста мне ён можа й ня надта падабаецца, але галасаваць я буду вымушаны за яго". Безумоўна я ўсяго ня ведаю. Але, першае з падабенстваў і адрозьненьняў", што "кідаецца" ў вочы спрабаваў данесьці.

І той карумпаванасці выканаўчага ды надзорчага апаратаў, якія мае "брат" А.Г., калі пры поўнай інфармаманасці апошніх па тых ці іншых эпізодах, яны "блакуюцца" і ня ў стане адпаведна "рэагаваць" , у Чавэса таксама не назіраецца.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG