Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу супраць Карунаса перадалі ў суд


Уладзімер Карунас
Уладзімер Карунас

Пракуратура Менску завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць дэпутата Менскага гарадзкога савету дэпутатаў Уладзімера Карунаса.

Дэпутата Менскага гарсавету, намесьніка старшыні Лібэральна- дэмакратычнай партыі вінавацяць у падбухторваньні да дачы хабару і завалоданьні грашовымі сродкамі махлярскім чынам.

У пракуратуры Менску агенцтву БелаПАН паведамілі, што ў 2007—2008 гадах Уладзімер Карунас атрымаў хабар ад трох грамадзян на агульную суму больш за 14,5 мільёнаў рублёў за наданьне ім паўнамоцтваў памочнікаў дэпутата.

Карунаса таксама вінавацяць у тым, што ў красавіку-траўні 2006 году ён разам з жыхаром Менску падбухторваў грамадзянаў да дачы хабару ў 6 тысяч даляраў супрацоўнікам праваахоўных органаў і суду за вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці і спыненьне крымінальнай справы ў дачыненьні да сваяка гэтых людзей.

Уладзімеру Карунасу 54 гады. Ён жыве ў Фаніпалі. Зьўяляецца намесьнікам старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча, узначальвае менскую гарадзкую арганізацыю партыі. Кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзыдэнты Сяргея Гайдукевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG