Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі дэмакратычнага руху заклікаюць 9 верасьня а 18 гадзіне выйсьці на Кастрычніцкую плошчу “і як 495 год таму пад Воршаю, пад бел-чырвона-белымі сьцягамі сьцьвердзіць: “Не – расейскай акупацыі!”.

9 верасьня 2009 году на тэрыторыю Беларусі прыбудуць расейскія войскі для ўдзелу ў вучэньнях.

Беларуска-расейскія апэратыўна-стратэгічныя вучэньні “Захад 2009” пройдуць18-29 верасьня. Мэта – падрыхтоўка і прымяненьне рэгіянальнай групоўкі сілаў Беларусі і Расеі дзеля бясьпекі гэтак званай саюзнай дзяржавы.

У вучэньнях будуць удзельнічаць 12,5 тыс. чалавек, плянуецца задзейнічаць болей за 220 баявых танкаў, каля 470 баявых браняваных машынаў, 230 артылерыйскіх гармат, мінамётаў і рэактыўных сыстэмаў залпавага агню, а таксама 60 самалётаў і 40 верталётаў.

“Відавочна, што пагроза нацыянальнай бясьпецы мірнай Беларусі можа ісьці толькі з боку Расеі. Рознымі палітычнымі кіраўнікамі Расеі неаднойчы заяўлялася аб мажлівым уводзе расейскіх войскаў у Беларусь у выпадку пагрозы рэжыму Лукашэнкі”, - напісана ў звароце арганізатараў несанкцыянаванай акцыі.

Зварот падпісалі:

  • Старшыня незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Дашкевіч;
  • Старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч;
  • Намесьнік старшыні БСДП (Народная Грамада) Аляксандр Арэстовіч;
  • Старшыня руху салідарнасьці “Разам!” Вячаслаў Сіўчык
  • Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Зьміцер Бандарэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG