Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: “Аўтуховіча трымаюць ва ўмовах, блізкіх да катаваньня”


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Мікалая Аўтуховіча перавялі з мэдычнай часткі менскага сьледчага ізалятару ў агульную камэру.

8 верасьня з прадпрымальнікам бачыўся адвакат Павал Сапелка:

“Яго перавялі ў панядзелак, 7 верасьня. У той камэры 20 чалавек, а разьлічана яна на меней. Лічу, што знаходжаньне Аўтуховіча, якому патрэбны мэдычны нагляд, фактычна можна назваць катаваньнем”, — сказаў “Свабодзе” адвакат вязьня Павал Сапелка.

Паводле адваката, Мікалай Аўтуховіч выглядае значна схуднелым. “Есьць ён толькі садавіну і гародніну, турэмную ежу не ўжывае”, — паведаміў адвакат. Камэнтаваць справы сьледзтва Павал Сапелка адмовіўся.

Сёньня 7 месяцаў як у Ваўкавыску быў арыштаваны Мікалай Аўтуховіч, а таксама ягоныя знаёмыя Уладзімер Асіпенка і Юрый Лявонаў. Іх абвінавацілі ў падпале дома міліцыянта. Паводле МУС, Мікалай Аўтуховіч таксама падазраецца ў падрыхтоўцы тэракту. Вядома, што сваёй віны ніхто з трох фігурантаў справы не прызнае.

Шмат хто ў Беларусі і сьвеце мяркуе, што Аўтуховіча і ягоных знаёмых перасьледуюць паводле палітычных прычын.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG