Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сусьветны эканамічны форум (World Economic Forum), швайцарская няўрадавая арганізацыя, якая арганізуе штогадовыя сустрэчы сусьветных эканамічных і палітычных лідэраў у альпійскім курорце Давас, таксама штогод публікуе „Даклад па сусьветнай канкурэнтаздольнасьці”.


Даклад зьяўляецца вельмі аўтарытэтным і паважаным сярод бізнэсовых колаў досьледам стану эканомік ў больш чым 100 краінах сьвету, з асаблівым націскам на вывучэньне стану канкурэнтаздольнасьці гэтых эканомік на глябальным рынку.

Адмыслоўцы Сусьветнага эканамічнага форуму, у супрацоўніцве з рознымі эканамічнымі інстытутамі ў зацікаўленых краінах, вызначаюць гэтак званы індэкс сусьветнай канкурэнтаўздольнасьці краіны. Індэкс канкурэнтаздольнасьці (максымальная канкурэнтаздольнасьць — 7 балаў, мінімальная — 1 бал) вызначаецца на аснове аналізу больш чым 90 розных мікра- і макраэканамічных парамэтраў у кожнай краіне.

У гэтым годзе даклад Сусьветнага эканамічнага форуму ахапіў 133 краіны. На жаль, сярод іх традыцыйна няма Беларусі.

Першая дзясатка краін з найбольш канкурэнтаздольнымі эканомікамі, паводле індэксу Сусьветнага эканамічнага форуму, выглядае наступным чынам:

Краіна Індэкс канкурэнтаздольнасьці
Швайцарыя
5,60
ЗША
5,59
Сінгапур
5,55
Швэцыя
5,51
Данія
5,46
Фінляндыя
5,43
Нямеччына
5,37
Японія
5,37
Канада
5,33
Галяндыя
5,32















У самым хвасьце гэтага рэйтынгу на 2009-2010 гг. зьяўляюцца Чад (2,87), Зімбабвэ (2,77) і Бурундзі (2,58).

Месцы і індэксы суседак Беларусі: Польшча (46 — 4,33), Літва (53 — 4,30), Расея (63 — 4,15), Латвія (68 — 4,06), Украіна (82 — 3,95).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG