Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ідуць пад скальпэль дзеля прыгажосьці


Колькасьць плястычных апэрацыяў у Беларусі штогод павялічваецца.

Паводле загадчыка аддзяленьня плястычнай эстэтычнай хірургіі “Цэнтру плястычнай хірургіі і мэдыцынскай касмэталёгіі Менску” Сяргея Сербянкова, людзі ўсё часьцей гатовыя зьвярнуцца да паслуг плястычнага хірурга, каб “дасягнуць псыхалягічнай раўнавагі, якая бывае парушана з-за незадаволенасьці зьнешнасьцю”.

Год Колькасьць апэрацыяў
2000 1400
20092100


95% пацыентаў плястычных хірургаў цэнтру — жанчыны.

Кожная трэцяя зь іх — у веку ад 40 да 50 гадоў.

Кожная чацьвёртая — старэйшая за 50 гадоў.

Кожная пятая — ад 20 да 30 гадоў.

Тып апэрацыіЯк часта робіцца
Плястыка павекаў25%
Плястыка вушэй15%
Амаладжэньне твару і шыі10%
Плястыка носу6%
Павелічэньне грудзей5%
Памяншэньне грудзей і ліпаксацыя1%

Сяргей Сербянкоў кажа, што кошт плястычных апэрацый сёньня досыць высокі. Так, павелічэньне грудзей у дзяржаўным цэнтры абыдзецца ў 2 тысячы эўра, перадае БелаПАН.
XS
SM
MD
LG