Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бітва пухаўкамі ў Дзень беларускай вайсковай славы


Баі падушкамі ў гонар угодкаў Грунвальду
Баі падушкамі ў гонар угодкаў Грунвальду

Бітва адбудзецца ў сквэры Янкі Купалы 8 верасьня а 19:00.

“Трэба ўзяць падушку, сяброў, пазытыўны настрой, а вось агрэсію (калі прычэпіцца) трэба па прыходзе ў парк утапіць у фантане. На месцы далучаесься да войска літвінаў ці маскавітаў ды ўдосыць лупцуеш ворага пухаўкай :)”, - пішуць арганізатары бітвы на інтэрнэт сайтах.

Яны зьвяртаюцца да патэнцыйных удзельнікаў акцыі: “Мы, удзельнікі бою, супраць усялякіх войнаў і бітваў, калі гэта толькі не бітвы падушкамі. Падумайце самі, як было б цудоўна, калі ўсе канфлікты ў сьвеце вырашаліся сяброўскім лупцаваньнем пухаўкамі! Дэвіз міжнароднага бою падушкамі — Pillow fight “Make feathers, not war!” мы вольна перакладаем на беларускую як “Пухавы бой: Пераробім мячы на падушкі!”

Мінулы бой пухаўкамі ладзіся ў гонар угодкаў Грунвальду.


Аршанская бітва

У 1514 годзе 8 верасьня войска Вялікага Княства Літоўскага перамагло ўтрая большую армію Маскоўскага Княства.

Бітва адбылася пад Воршай на Крапівеньскім полі.

З маскоўскага боку ўдзельчала 80 тысячаў чалавек.

30-тысячным войскам ВКЛ камандаваў гетман Канстанцін Астроскі.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG