Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выратавальнікі з трох краінаў правядуць сумесныя вучэньні


8 верасьня выратавальнікі зь Беларусі, Латвіі і Літвы правядуць ў Горадні сумесныя вучэньні па адпрацоўцы транспамежных надзвычайных сытуацый.


"Першы этап вучэньняў – "аварыя прадуктаправода на прадпрыемстве "Гродна Азот", а дакладней адпрацоўка сытуацыі, калі – ўмоўна – аміячнае воблака выйшла за межы аб'екту і рухаецца ў бок Літвы. Другі этап – умоўнае сутыкненьне чыгуначных саставаў на станцыі Парэчча пад Горадней: цыстэрны з нафтапрадуктамі і салянай кіслатой, уцечка, пажар", – паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" начальнік прэс-службы міністэрства па надзвычайных сытуацыях Віталь Навіцкі.

Ён падкрэсьліў, што сумесныя вучэньні не зьяўляюцца "паказальнымі", галоўная іх мэта - адпрацоўка ўзаемадзеяньня выратавальнікаў трох краін па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сытуацыі, у тым ліку і з іншымі ведамствамі – памежнай і мытняй службай. Пастаўлена задача высьвятліць, колькі рэальна часу запатрабуецца калегам з Літвы, іх выратавальнай тэхніцы, для перасячэньня мяжы Эўразьвязу з Беларусьсю.

Калі некалькі месяцаў таму падобныя вучэньні праводзіліся на мяжы з Латвіяй у Віцебскай вобласьці, латвійскія выратавальнікі прыбылі праз 35 хвілін пасьля атрыманьня сыгналу.

Прадстаўнік МНС Беларусі паведаміў, што гэтыя трохбаковыя вучэньні – праэкт Эўразьвязу пад назвай "Умацаваньне рэгіянальнага патэнцыялу дзеля папярэджаньня і рэагаваньня на хімічныя аварыі з транспамежнай пагрозай у рэгіёне Беларусь–Літва–Латвія".

Праэкт фінансуецца Эўразьвязам. Ужо прадстаўлена больш за 1 млн. эўра. На гэтыя сродкі набываецца, галоўным чынам, выратавальнае спэцабсталяваньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG