Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірон павесіў сьцяг у гонар Аршанскай бітвы


Бел-чырвона-белы сьцяг залунаў а палове на 9-ю вечара ў Воршы, у пачатку вуліцы Молакава, недалёка ад транспартнага прыпынку “Паркавы”.


Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда паведаміў Радыё Свабода, што з вартых даверу крыніц яму вядомы зьмест цыдулкі, прымацаванай да сьцяга. Паводле ягоных словаў, бел-чырвона-белы нацыянальны сымбаль узьняты ў гонар 495-х угодкаў гістарычнай Бітвы пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 году і завяршылася перамогай войскаў ВКЛ над у некалькі разоў большым расейскім войскам.

Спадар Хамайда распавёў, што ў цыдулцы напісана наступнае: “Віншую шаноўнае спадарства з Днём беларускай вайсковай славы! Мы заўсёды цьвёрда трымалі ў руках зброю і змагаліся з ворагамі за нашу незалежнасьць уменьнем, а не колькасьцю. І мы не павінны забываць пра гэта. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG