Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З нагоды 12-годзьдзя “Маладога фронту” ва ўправе партыі БНФ сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод запрошаных было шмат вядомых грамадзкіх дзеячоў і палітыкаў, якія павіншавалі маладафронтаўцаў з гэтай датай.


Сярод выступоўцаў быў Станіслаў Шушкевіч, Мікола Статкевіч, Зінаіда Бандарэнка, мастакі, пісьменьнікі. Ніл Гілевіч напісаў маладафронтаўцам невялічкі твор.

Ня ўсе жадаючыя здолелі зьмясьціцца. У зале прысутнічалі ў асноўным ганаровыя госьці, а самім маладафронтаўцам, на жаль, усім не хапіла месца ў зале. Яны стаялі на вуліцы, каля вокнаў, сачылі за тым, што адбываецца ў зале. Пасьля выступаў палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў, заснавальнікаў маладога фронту абвясьцілі перапынак і пачалася прэзэнтацыя кніжкі "Маладафронтаўцы". Гэта ўжо другая кніжка, якую выдалі самі актывісты малодога фронту пра сваю арганізацыю. У гэтай кніжцы 50 самых вядомых маладафронтаўцаў: іх кароткія біяграфіі, кароткія гісторыі пра іх удзел у арганізацыі.

Маладафронтаўцы зрабілі яшчэ і свой фільм “Малады фронт. Кіднэпінг-2”. Гэта адказ на фільм БТ пра тое, што маладафронтаўцы “ўцягваюць у свае шэрагі добрых хлопчыкаў і дзяўчат”. Адзін з заснавальнікаў “Маладога фронту” Павал Севярынец, паведаміў: "Малады фронт – гэта кузьня кадраў, якая будзе гатовая празь некалькі гадоў ня толькі займаць пасады ў БНФ, БХД ці незалежнай прэсе, але і браць уладу ў Беларусі.






Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG