Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш як дзьве гадзіны старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адказваў на пытаньні ўдзелнікаў онлайн-канфэрэнцыі. На пытаньні, якія засталіся без адказу з-за абмежаваньняў у часе, ён абяцае адказаць ў найбліжэйшыя дні.

Адказы можна чытаць ТУТ.

Аляксей Янукевіч браў удзел ў онлайн-канфэрэнцыі з офісу тэлекампаніі “Белсат”, дзе адбыўся запіс тэлепраграмы “Госьць Белсату” зь ягоным удзелам (перадача выйдзе ў эфір у найбліжэйшую пятніцу). На здымках (дзякуем варшаўскім калегам Дзмітрыю Гурневічу і Сяргею Пялесу за дапамогу) Аляксей Янукевіч у студыі “Белсату” разам з Паўлам Мажэйкам і пад час онлайн-канфэрэнцыі.




Напярэдадні канфэрэнцыі Аляксей Янукевіч сказаў Радыё Свабода:

“На апошнім зьезьдзе БНФ у чарговы раз пацьвердзіў, што гэта -- партыя, дзе працавалі і працуюць дэмакратычная мэханізмы, дзе здольныя вырашаць нават самыя вострыя пытаньні праз нармальную працэдуру і дэмакратычным, цывілізаваным шляхам.Я безумоўна вельмі рады, што пераважная большасьць дэлегатаў падтрымалі курс на абнаўленьне партыі, на выхад у грамадзтва і спадзяюся, што гэты выхад наш сапраўды адбудзецца і будзе плённым. А калі казаць пра камэнтары, дык, можа быць, для мяне найбольш важнымі былі камэнтары на тых інфармацыйных рэсурсах, якія, скажам, не надаюць ўвагі шмат дзейнасьці апазыцыі (напрыклад, tut.by), бо гэта менавіта той сыгмэнт беларускага грамадзтва, да якога мы зьбіраемся перад усім зьвяртацца і які мы хочам заваяваць, і там камэнтары, пераважна, пазытыўныя. Факт які сёньня ёсьць - у Фронце новае кіраўніцтва, новая лінія. Фронт кладзецца на курс у шырокае грамадзтва дзеля заваяваньня ягонай падтрымкі, і я спадзяюся, што мы дасягнем посьпеху ў гэтым”.

Ніжэй Вы можаце выказаць свае меркаваньні.

Гл. таксама:

Аляксей Янукевіч – новы старшыня Партыі БНФ

Анкета Свабоды. Шчасьце Аляксея Янукевіча

Янукевіч: Мая невядомасьць ёсьць маім моцным плюсам

Палітыкі пра абраньне Янукевіча

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG