Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 верасьня – Міжнародны дзень пісьменнасьці


У аўторак 43 раз у сьвеце адзначаць Міжнародны дзень пісьменнасьці. Аб’яўлены ЮНЭСКО ў 1966 годзе, штогадовы Міжнародны дзень пісьменнасьці служыць актывізацыі высілкаў для распаўсюджваньня пісьменнасьці.


Кожны год 8 верасьня генэральны сакратар ААН зьвяртаецца да сьвету з пасланьнем, заклікаючы паасобных людзей, арганізацыі і дзяржавы прадэманстраваць сваю салідарнасьць з намаганьнямі для пашырэньня пісьменнасьці і спрыяць разьвіцьцю нефармальнай адукацыі, арыентаванай перадусім на тых, хто быў пазбаўлены магчымасьці скарыстацца школьнай сыстэмай адукацыі.

На сёньняшні дзень, паводле зьвестак ЮНЭСКО, фактычна кожны пяты дарослы ў сьвеце (776 мільёнаў людзей) застаецца непісьменным, 75 мільёнаў дзяцей увогуле не атрымліваюць школьнай адукацыі.

Згодна зь перапісам 1999 году, агульная пісьменнасьць дарослага жыхарства ў Беларусі роўная 99,6 працэнта. Узровень пісьменнасьці 15–24-гадовых жыхароў Беларусі яшчэ вышэйшы – 99,8 працэнта.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG