Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міраслаў Лайчак


Міраслаў Лайчак
Нарадзіўся 20 сакавіка 1963 году. Славацкі дыплямат. Выпускнік Унівэрсытэту імя Камэнскага ў Браціславе.

Атрымаў доктарскую ступень у міжнародных адносінах у Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін у Маскве.

Выпускнік курсаў Эўрапейскага цэнтру дасьледаваньняў у пытаньнях бясьпекі Джорджа К. Маршала ў Гарміш-Партэнкірхэне, Нямеччына.

1991—1993 Амбасадар Славакіі ў Расеі.
1994—1998 амбасадар у Японіі.
2001—2005 амбасадар у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія (пазьней Сэрбія і Чарнагорыя), Альбаніі і Македоніі.

26 студзеня 2009 г. Лайчак стаў міністрам замежных спраў Славакіі.

Валодае ангельскай, нямецкай, расейскай, баўгарскай, сэрбскай, басьнійскай і харвацкай мовамі.
XS
SM
MD
LG