Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілер: “Беларуская завінавачанасьць вельмі значная”


Аляксей Мілер
Аляксей Мілер

Сёньня ў часе сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым кіраўнік “Газпрому” Аляксей Мілер заявіў, што Беларусь дагэтуль не пагасіла завінавачанасьці за пастаўлены ёй расейскі газ.


“Што да Беларусі, то на пачатку году сфармавалася завінавачанасьць на суму, большую за 200 мільёнаў даляраў. У цяперашні час гэтая завінавачанасьць крыху зьменшылася. Яна была часткова пагашаная ў жніўні, але ўсё-такі застаецца яшчэ вельмі-вельмі значнай. Мы спадзяемся, што да канца году завінавачанасьць за пастаўкі расейскага газу ў Беларусь будзе цалкам ліквідаваная”, – сказаў Аляксей Мілер.

Нагадаем, у чэрвені расейскі газавы манапаліст пагражаў афіцыйнаму Менску судом або скарачэньнем паставак газу ў разе нявыплаты завінавачанасьці ў памеры 244 мільёнаў даляраў. Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заяўляў тады, што Беларусь мае намер пагасіць доўг у пэрыяд ад жніўня да лістапада 2009 году. Пры гэтым афіцыйны Менск, спасылаючыся на вусную дамоўленасьць Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзьведзева, падкрэсьліваў, што будзе працягваць аплату газу па сярэднегадовай цане – 150 даляраў за тысячу кубамэтраў. Кантрактная цана на расейскі газ для Беларусі ў 2009 годзе – 210 даляраў за тысячу кубамэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG