Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутатка: “Беларусь у ЭЗ? Чаму б не!”


Ружа Тун
Ружа Тун
Так заявіла дэпутатка Эўрапарлямэнту ад Польшчы Ружа Тун.

Сустракаючыся ў гэтыя выходныя з польскімі палітыкамі і журналістамі ў Закапанэ, Ружа Тун падзялілася зь імі сваімі меркаваньнямі адносна месца Польшчы ў эўрапейскай супольнасьці і будучыні Эўразьвязу. Яна падкрэсьліла, што эўрапейскім палітыкам нельга ставіць крыж на далучэньні да гэтай арганізацыі Беларусі і Ўкраіны.

Эўрадэпутатка не выключае таго, што камусьці такое падасца сёньня цалкам немагчымым, аднак “у свой час многім было цяжка ўявіць і сяброўства Польшчы ў ЭЗ”.

У сваіх ранейшых інтэрвію Ружа Тун выказвала спадзяваньні, што ў Беларусі адбудуцца рэформы і сапраўдныя дэмакратычныя выбары, бо “гэта краіна надзвычайнага патэнцыялу”.

Прадстаўніца Эўрапарлямэнту перакананая, што дыялёг зь беларускімі ўладамі павінен працягвацца, аднак на дакладных умовах і на грунце павагі да правоў чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG