Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лайчак: Дыялёг з Эўропай ідзе на ўмовах Лукашэнкі


Яраслаў Лайчык

Яраслаў Лайчык

Міністар замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак лічыць, што дыялёг Эўразьвязу і Беларусі ідзе на ўмовах Менску.

Міністар замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак лічыць, што дыялёг Эўразьвязу і Беларусі ідзе на ўмовах Менску. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы са старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам, экс-кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Аляксандрам Казуліным і актывістам дэмакратычнага руху Андрэем Кімам.

Як паведаміў БелаПАН Анатоль Лябедзька, падчас сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі і разьвіцьцё адносін паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.

"Лайчак сказаў, што дыялёг паміж Брусэлем і Менскам зараз ідзе на ўмовах Лукашэнкі, і ў гэтым ён бачыць недахоп. Слабы Лукашэнка вызначае фармат і парадак дня дыялогу з палітычна і эканамічна моцным Брусэлем", — адзначыў Лябедзька.

Паводле яго словаў, Лайчак таксама падкрэсьліў, што зьмены, якія адбываюцца ў Беларусі, "носяць касмэтычны характар". "Ён выступіў за тое, каб у Беларусі пачалі адбывацца незваротныя зьмяненьні", — падкрэсьліў Лябедзька.

Лідэр АГП адзначыў, што Лайчаку былі перададзеныя прапановы Аб'яднаных дэмакратычных сіл па нармалізацыі адносін паміж Беларусьсю і ЭЗ, а таксама "дарожная мапа" па ўступленьні Беларусі ў Раду Эўропы.

"Лайчак сказаў, што яму было важна перад сустрэчамі з прадстаўнікамі ўлады даведацца пра нашу пазыцыю. Вынікі свайго візіту ў Беларусь ён плянуе абмеркаваць і на сустрэчы з міністрам замежных спраў Швэцыі, што старшынюе ў ЭЗ, Карлам Більтам, якая запланавана на 14 верасьня", — сказаў Лябедзька.

Міністар замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак знаходзіцца з візытам у Менску 6-7 верасьня. На сёньня ў яго заплянаваныя
сустрэчы зь кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG