Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі зацьвердзіў пагадненьне з Усясьветным банкам пра пазыку на 125 мільёнаў даляраў.

Сродкі выдаткоўваюцца на рэалізацыю ў Беларусі праекту "Павышэньне энэргаэфэктыўнасьці", гаворыцца ў прэзыдэнцкім указе N 438.

Пазыка даецца на ўмовах пагашэньня на працягу 16 гадоў з адтэрміноўкай выплат асноўнай сумы доўгу на 6 гадоў.

Праект пачынае дзейнічаць у 2009 годзе. Ён будзе цягнуцца 5 год. Агульная кошт - 193,1 мільёны даляраў.

Асноўная задачай праекту – пераабсталяваньне дзеючых ацяпляльных кацельняў у шэрагу гарадоў Беларусі.



Беларусь стала сябрам Усясьветнага банку ў 1992 годзе.

За гэты час краіне было выдаткавана 443 мільёнаў даляраў.

Усясьветны банк падтрымлівае Беларусь ў рэалізацыі стратэгіі, якая спрыяе павышэньню канкурэнтаздольнасьці нацыянальнай эканомікі, нагадвае Інтэрфакс.

Беларусь вядзе перамовы з Банкам, каб ёй выдаткавалі яшчэ 200 мільёнаў крэдыту на гэтыя мэты.
XS
SM
MD
LG