Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывіст “Маладога фронту” Арцём Дубскі піша маці з 19-й магілёўскай калёніі: “Давезьлі сюды нармальна. Праз 2—3 тыдні, калі скончыцца карантын, напішу больш падрабязна пра ўмовы. Ёсьць магчымасьць арганізаваць кароткатэрміновае спатканьне. Прывітаньне ўсім сваякам і знаёмым”.


Алена Дубская, маці вязьня, атрымала афіцыйны ліст з калёніі, у якім ёй паведамляюць пра тое, якім чынам яна можа кантактаваць з сынам.



Улетку Асіповіцкі раённы суд асудзіў Арцёма Дубскага на год калёніі паводле абвінавачаньня ў парушэньні парадку адбыцьця ранейшага пакараньня.

Праваабаронцы і апазыцыйныя палітыкі ў Беларусі лічаць справу Дубскага палітычнай і нагадваюць, што яшчэ паводле “справы 14-ці” Арцём Дубскі быў прызнаны вязьнем сумленьня.

“Справа 14-ці” — гэта справа грамадзкіх актывістаў, у тым ліку Дубскага, якіх пакаралі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў на пачатку 2007 году.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG