Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Г.Паўлоўскі: Лукашэнку трэба знайсьці хаця б аднаго са зьніклых


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Расейскі палітоляг Глеб Паўлоўскі ў інтэрвію RTVi і радыё “Эхо Москвы” пракамэнтаваў перамовы ўраду Беларусі зь Лёнданскім інстытутам дзяржаўных ідэалёгій, які, магчыма, зоймецца фармаваньнем іміджу краіны.

Ён лічыць, што ёсьць выпадкі, зь якімі цяжка справіцца любому піяр-агенцтву.

“Напрыклад, зьнікненьне палітыкаў. У Лукашэнкі ёсьць таксама здаровае тлумачэньне таго, што гэта робяць яго ворагі. Яны іх хаваюць, недзе трымаюць і яго падстаўляюць такім чынам. Але калі большыя рэсурсы дзяржавы кінуць на тое, каб знайсьці хаця б аднаго з гэтых схаваных палітыкаў і яго вызваліць, дастаць і паказаць, то, у прынцыпе, ён вырашыць палову праблемаў свайго іміджу. Гэта я дакладна магу сказаць. На Захадзе, ва ўсякім разе”.

Паводле спадара Паўлоўскага, А.Лукашэнка “вельмі добра, упэўнена адчувае сябе ў Беларусі. А ўвесь астатні сучасны сьвет для яго — джунглі”. Маўляў, А.Лукашэнка “хоча вярнуць краіну ў вялікі сьвет, але так, каб не разбурыць тое, што ён пабудаваў”. Але гэта палітычнае пытаньне, а не пытаньне піяру.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG