Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкія праваабаронцы пра артыкул 193-1


Марцін Угла
Марцін Угла

Меркаваньні чыноўнікаў беларускага Мін’юсту адносна замены крымінальнай адказнасьці за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі (артыкул 193 -1 Крымінальнага кодэксу РБ) на адміністратыўную выклікалі рэакцыю ў колах швэдзкіх праваабаронцаў.


Як вынікае з заявы арганізацыі Оostgruppen, якая спрыяе разьвіцьцю дэмакратыі і ўсталяваньню правоў чалавека ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, падобнае рашэньне можна было б вітаць. Аднак сапраўдны аптымізм можа выклікаць толькі поўнае скасаваньне гэтага артыкула. Інакш у падобным жэсьце можна бачыць усяго толькі касмэтычны захад, жаданьне беларускага кіраўніцтва супакоіць ЭЗ”.

Разам з тым, Оostgruppen адзначае, што намер беларускіх чыноўнікаў, пра які гаворыцца ў лісьце Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянская Беларусь”, трэба разглядаць як вынік ціску міжнароднай супольнасьці на беларускі рэжым.

Паводле кіраўніка Оostgruppen Марціна Углы, гэты заяўлены намер “можа быць тактычным ходам дзеля таго, каб выйграць час”. Рэжым хоча, каб ЭЗ скасаваў свае санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, а таму “спрабуе стварыць уражаньне, што ён ініцыюе зьмены ў дэмакратычным кірунку”, лічыць швэдзкі праваабаронца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG