Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты затрымалі 70-ці гадовага гандляра марыхуанай


Жыхар вёскі Кухты на Случчыне выдаваў сябе за сьвятара і адначасна вырошчваў для продажу каноплі ў сваім садзе, паведамляе Інтэрфакс. Ягоны дом і двор у вёсцы былі ўпрыгожаныя шматлікімі крыжамі, а таму аднавяскоўцы лічылі яго бацюшкам. Пры ператрусе супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў двары пэнсіянэра 49 кг сушанай марыхуаны і 16 кг — нясушанай.


Паводле пэнсіянэра, у адной з рэлігійных кніг ён прачытаў пра тое, што марыхуана быццам бы садзейнічае доўгажыхарству, зь яе можна рабіць вельмі карысную для здароўя гарбату, а ванны з наркотыку — увогуле амаладжальныя працэдуры.

Як паведамілі ў Менскай япархіі Беларускай праваслаўнай царквы, у 1986 годзе затрыманы быў пазбаўлены царкоўнага сану за неадпаведныя паводзіны. Пасьля гэтага ён стаў падарожнічаць па розных краінах былога СССР і выдаваў сябе за сьвятара.

Цяпер 70-гадоваму расстрыгу пагражаюць 13 гадоў турмы за незаконны гандаль наркотыкамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG