Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявілася новая прадпрымальніцкая структура


Сяргей Балыкін
Сяргей Балыкін

Асацыяцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва зарэгістраваная ў Беларусі. Яе заснавальнікамі выступіла група юрыдычных асобаў Менску і Менскай вобласьці.

Паводле старшыні асацыяцыі Сяргея Балыкіна, асацыяцыя ўнікальная для Беларусі. Яна будзе арыентавана на юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў — суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Паколькі гэта асацыяцыя суб’ектаў гаспадараньня, яе рэгістрацыя ня выклікала цяжкасьцяў: усё адбылося за 15 хвілінаў.

“Наша асацыяцыя зьяўляецца непалітычнай, некамэрцыйнай арганізацыяй, ня будзе займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Яна будзе бараніць правы суб’ектаў малога і сярэдняга бізнэсу, а таксама аказваць ім нейкія паслугі, да прыкладу — кансультацыйныя. Мы таксама вырашылі распрацоўваць прапановы па зьменах заканадаўства, якое рэгулюе гаспадарчую дзейнасьць у Беларусі. І цягам некалькіх тыдняў мы накіруем гэтыя прапановы ў дзяржустановы”, — сказаў С.Балыкін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG