Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Нямеччыны прыняў новага беларускага пасла


Працэдура ўручэньня новым беларускім амбасадарам Андрэем Гіро давернага ліста прэзыдэнту Нямеччыны Горсту Кёлеру адбылася ў бэрлінскім замку Bellevue.

Як падае беларуская амбасада ў Бэрліне, у часе прыёму размова ішла пра некаторыя аспэкты двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва Беларусі з ЭЗ.

Нямецкі прэзыдэнт пажадаў беларускаму амбасадару ўсялякіх посьпехаў у будучай працы.

Андрэй Гіро быў прызначаны на пасаду кіраўніка беларускай дыпляматычнай місіі ў Нямеччыне сёлета ў чэрвені. Дагэтуль ён працаваў кіраўніком консульскага ўпраўленьня МЗС. Папярэднікам Гіро на пасадзе беларускага амбасадара быў Уладзімер Скварцоў. Ён кіраваў беларускім дыппрадстаўніцтвам ад верасьня 1999.
XS
SM
MD
LG