Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыя адбірае “Товарища”, каб чыталі начальнікі


Падвечар у Гомелі шасьцёра міліцыянтаў затрымалі актывістаў ПКБ Марыю Багдановіч і Ўладзімера Мышака. Ля аўтарамонтнага заводу яны раздавалі рабочым газэту “Товарищ” і антыкрызысныя улёткі.



Разамз распаўсюднікамі ў апорны пункт міліцыянты завялі й былога дэпутата гарсавету Юрася Глушакова, які дапамог толькі патрымаць друкаваную прадукцыю.

Ахоўнікі узялі тлумачэньні ў спадароў Мышака й Багдановіч і забралі 71 асобнік “Товарища” й каля двух дзесяткаў антыкрызысных улётак. Пры гэтым міліцыянты заявілі, што начальства будзе вывучаць зьмест “Товарища” і улётак, а пасьля ужо зробіць адпаведныя высновы.
XS
SM
MD
LG