Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рабочыя "маторнага" думаюць, як пакінуць 20% заробку



Кіраўніцтва менскага маторнага заводу рэкамэндуе кожнаму працаўніку пакідаць 20% заробку на заводзе.

Кожнаму работніку рэкамэндавана разьлічвацца па пропусках за абеды ў сталоўках, за прадукты і тавары народнага спажываньня ўласнай вытворчасьці, а таксама за паслугі стаматолягаў, транспартнага і рамонтна-будаўнічых цэхаў. Мера гэтая — антыкрызісная.

Паводле газэты “Маторабудаўнік”, адзін з эфэктыўных сродкаў стабілізацыі становішча — “павелічэньне аб’ёму рэалізацыі прадуктаў харчаваньня, іншых тавараў праз заводзкую гандлёвую сетку па безнаяўнай аплаце — у лік наступнага заробку”.

Аднак асартымэнт прадукцыі, якую можна купіць у лік заробку, вузкі, бо завод мае вялікую запазычанасьць перад яе пастаўшчыкамі.

“Выклікае нараканьне асартымэнт прадуктаў харчаваньня: адсутнасьць самых папулярных цыгарэтаў, дастатковай колькасьці і разнастайнасьці сьвежага мяса і мясных паўфабрыкатаў, рыбы, вяндліны”, — піша газэта. Таксама работнікі незадаволеныя высокімі цэнамі на малако ў заводзкіх крамах.
XS
SM
MD
LG