Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гусоўскі быў бы задаволены


Юры Якавенка і Аляксандар Сільвановіч

Юры Якавенка і Аляксандар Сільвановіч

Гарадзенскі гісторыка-архэалягічны музэй атрымаў адзін са 150 асобнікаў “Carmen de Bisontis”, што ўручную была зроблена нядаўна ў Італіі, а таксама мэталічныя дошкі, зь якіх былі надрукаваныя ў кнізе гравюры.

Аркушы з “Песьні пра зубра”, што экспануюцца на выставе
Пра гэта даведаліся гледачы на адкрыцьці выставы мастакоў Аляксандра Сільвановіча і Юрыя Якавенкі.

Два гарадзенскія творцы зрабілі канцэптуальную выставу пад назвай “Alfabet”. Аляксандар Сільвановіч патлумачыў, што па-старабеларуску так называўся алфавіт. Выстава складаецца з трох частак — “Кніга”, “Руны” і “Брама”. У цэнтры выставы “Песьня пра зубра”, якую ў горадзе Сан Бэнедэта-дэль Тронта надрукаваў майстар Джуліяна Якамучы, зь якім супрацоўнічае графік Юры Якавенка.
XS
SM
MD
LG