Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі паедзе да Пуціна


Сяргей Сідорскі

Сяргей Сідорскі

Прэм'ер міністар Беларусі Сяргей Сідорскі сустрэнецца са сваім расейскім калегам Уладзімірам Пуціным у Маскве.


Інфармагенцтва БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу беларускага ўраду паведамляе, што сустрэча мае адбыцца недзе праз тыдзень. Аб гэтым прэм'еры дзьвюх краінаў дамовіліся ўчора ў Польшчы, дзе яны прысутнічалі на ўрачыстасьцях, прымеркаваных да ўгодкаў пачатку Другой усясьветнай вайны. Акрамя таго, пад час свайго візыту ў Польшчу, Сідорскі дамовіўся з ачольнікам літоўскага ўраду Андрусам Кубілюсам аб правядзеньні ў гэтым месяцы літоўска-беларускага эканамічнага формуму і правёў кароткія перамовы з італьянскім прэм'ерам Сільвія Бэрлюсконі.

"Мы дамовіліся абмеркаваць кола праблем, што наспелі ў эканоміцы ў разьвіцьці тых пытаньняў, якія абмяркоўваліся на апошнім саюзным Саўміне, і даручэньняў, што даў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым", — патлумачыў Сідорскі.
XS
SM
MD
LG