Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Помнік архітэктуры ХІХ ст. палац у Жэмыславе Іўеўскага раёна, які знаходзіцца ў аварыйным стане, уладальнік - мясцовы калгас, прадаў за 9,5 млн. рублёў бізнэсмэну. Дзяржкантроль выявіў парушэньні і праз суд яго ізноў вярнулі СПК “Суботнікі”.


У адносінах да старшыні СПК, была нават ўзбуджана крымінальная справа за тое, што той прадаў палац па канчатковай вартасьці, а, маўляў, трэба было па рыначным кошце. Бізнэсмэн, які набыў палац, адразу ўзяў на сябе абавязкі па ахове помніку архітэктуры і плянаваў пасьля рэстраўрацыі адчыніць тут гатэль і рэстаран. Крымінальную справу ў дачыненьні да старшыні СПК прыпынілі, а палац плянуюць выставіць на аўкцыён.

Палац у Жэмыславе быў збудаваны Казімірам Умястоўскім на высокім беразе рэчкі Гаўя. Ён зьяўляецца копіяй рэзыдэнцыі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага на штучнай выспе ў Лазенкаўскім парку ў Варшаве. У савецкія часы ў будынку палацу мясьцілася праўленьне калгаса, мясцовы клюб і бібліятэка. Апошнія 10 гадоў палац стаяў незапатрабаваным.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG