Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей сустрэўся з кіраўніком офісу АБСЭ ў Менску Гансам-Ёхэнам Шмітам, які датэрмінова завяршае дыпляматычную місію ў Беларусі.


На сустрэчы сярод іншага Макей заявіў, што, на думку беларускага боку, Шміта пераводзяць на іншую працу ў сувязі з пазыцыяй шэрагу краін Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе і крытыкай на адрас Шміта з боку беларускай апазыцыі. Паводле Макея, у такой сытуацыі беларускі бок вымушаны ўсёр'ёз задумацца над далейшымі пэрспэктывамі офісу АБСЭ ў Менску, тым болей што, паводле яго, "няма аб'ектыўных падставаў для палявой прысутнасьці АБСЭ ў Беларусі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG