Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі гарвыканкам вярнуў рэгіянальнай радзе АДС 8 лістоў, накіраваных дэпутатам гарадзкога Савету на юрыдычны адрас: вуліца Савецкая, 16.

“Да капэртаў, — кажа старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, — прымацаваныя лісткі з надпісам: “Горисполком своим не признал”. У зваротах да дэпутатаў за подпісамі сотняў выбарцаў утрымліваецца прапанова вярнуць пэнсіянэрам, інвалідам, студэнтам ды школьнікам ільготы на праезд у гарадзкім транспарце”.

Гарвыканкам і гарсавет знаходзяцца ў адным будынку. Чаму выканкам атрымлівае дэпутацкую пошту, пакуль невядома.

Яшчэ 30 дэпутатам прапановы ў межах кампаніі “АДС — за сацыяльную абарону ва ўмовах крызісу!” дасланыя на хатнія адрасы. Паводле закону аб зваротах, шасьцёра абраньнікаў, у тым ліку й старшыня гарсавету Ўладзімер Чарнаштан, павінны былі адказаць на запыты да 1 верасьня. Аднак з адказам яны не сьпяшаюцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG