Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Лукашэнка пацьвярджае, што Беларусь будзе разьвіваць партнэрскія стасункі як Расеяй, так і з Захадам.

“Развароту, павароту няма і быць ня можа. (…) У нас шматвэктарная вонкавая палітыка, а усё астатняе - гэта пустыя выдумкі", - заявіў кіраўнік Беларусі.

"Расея была і будзе брацкай, роднай нам дзяржавай. А Захад - гэта высокатэхналягічны цэнтар, нашы суседзі, там палова нашага тавараабароту. І гэтых усё сказана", - патлумачыў Лукашэнка.

Ён лічыць магчымым уступленьне ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю саюзам "трох" – Беларусі, Расеі, Казахстану.

"Пажывём - пабачым. Калі атрымаецца, што заплянавана, то будзе выдатна (…) Нават калі мы ня ўступім пакуль у ЎГА, то нам усё роўна выгадны гэты мытны саюз ", - заявіў кіраўнік Беларусі.

"Ва ЎГА будуць зацікаўлены, каб мы былі ў Сусьветнай гандлёвай арганізацыі”, - перакананы Лукашэнка.
калі хочуць зламаць той курс, які ў Беларусі праводзіцца, то нам не па дарозе зь ніводнай дзяржавай ...

"Калі з Расеяй у нас няма практычна ніякіх глябальных праблемаў, то з Захадам вы ведаеце нашыя адносіны (...) Хоча Захад з намі супрацоўнічаць паводле прынцыпаў, на якіх ён супрацоўнічае зь іншымі дзяржавамі, — то мы з задавальненьнем будзем гэта рабіць”, — заявіў кіраўнік Беларусі.

“Што для нас непрымальна, то я ўжо сказаў: калі хочуць разбурыць краіну і зламаць той курс, які ў Беларусі праводзіцца, то нам не па дарозе зь ніводнай палітычнай сілай, зь ніводнай дзяржавай”, — зазначыў Лукашэнка.


МВФ

Беларусь не будзе браць на сябе перад МВФ загадзя невыканальныя ўмовы, заявіў Лукашэнка.

“Што мы ня вытрымаем, браць не сябе не будзем (…) галоўная сёньня фінансава-эканамічная праблема - захаваньне стабільнасьці рубля", - зазначыў ён.

“Што тычыцца росту цэнаў, то праблемаў быць не павінна", - паабяцаў Лукашэнка.


“Мы за дывэрсыфікацыю”

“Мы ня можам залежаць ад адной дзяржавы ў пастаўках энэрганосьбітаў — ад Расеі. Пагатоў былі праблемы ў гэтай сувязі”, — засьцерагае кіраўнік дзяржавы.

“Нам неабходна шукаць альтэрнатыўныя крыніцы, і ўсё мы будзем рабіць разумна: “Адэса — Броды”, пастаўкі нафты з Вэнэсуэлы ў Прыбалтыку, пастаўкі з Касьпію”, — разважае Лукашэнка.

“Калі Прыбалтыка пойдзе нам насустрач і будзе ў гэтым зацікаўлена, а яна будзе зацікаўлена ў загрузцы сваіх партоў, то і нам гэта будзе выгадна. Гэта не супярэчыць нічыім інтарэсам: ні расейскім, ні заходнім, ні амэрыканскім”, — заявіў прэзыдэнт Беларусі.


2 верасьня Лукашэнка наведвае Гомельскую вобласьць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG