Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пошукі беларуса ў Балтыйскім моры спыніліся


Жыхар Горадні Іван Дамінюк зьнік бяз зьвестак 30 жніўня. Паводле відавочцаў, ён зайшоў у мора, і яго накрыла хваляй. Пошукі з паветра і на вадзе на працягу 3-х сутак не далі вынікаў.

Няшчасны выпадак здарыўся ў раёне гораду Сьветлы Калінінградзкай вобласьці, перадае Інтэрфакс.

Зьніклы бяз вестак мантажнік гарадзенскай філіі менскага ААТ "Прамтэхмантаж", быў камандзіраваны для мантажу абсталяваньня на хімічным прадпрыемстве у Калінінградзкай вобласьці.
XS
SM
MD
LG