Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расшыфроўка перамоваў беларускіх лётчыкаў палкоўнікаў Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча.


Выглядае на тое, што запіс размовы кантрольнай вежы зь беларускімі пілётамі дастаў першым польскі телеканал TV24 — расшыфроўка зьявілася на сайце тэлеканалу 1 верасьня недзе пасьля 10 гадзіны вечарам, а аўдыё файл з падкладзеным відэа 2 верасьня а гадзіне 5:47.

Вайсковы рытуал у гонар загінулых у авіякатастрофе ў Польшчы беларускіх лётчыкаў Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча адбудзецца 2 верасьня ў Баранавічах, на тэрыторыі 61-ай зьнішчальнай авіябазы.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што целы лётчыкаў будуць дастаўлены ў Баранавічы каля 15-ай гадзіны 2 верасьня.

У 17-ай гадзіне плянуецца пачаць жалобнае мерапрыемства.

Для ўдзелу ў вайсковым рытуале прыбывае камандуючы ВПС Польшчы Анджэй Бласік, а таксама рота ганаровай варты Войска Польскага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG