Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рок па вакацыях” сёньня не адбудзецца


2 верасьня ў сталічным клюбе “Рэактар” мусіў адбыцца традыцыйны фэст беларускай музыкі “Рок па вакацыях”. Але, як паведаміў арганізатар Павал Кашырын, імпрэза не адбудзецца.

Прычыну назваць ён адмовіўся, зазначыўшы толькі, што яна – чыста тэхнічная. Спадар Кашырын сказаў таксама, што фэст не зусім не адмяняецца, а пераносіцца на іншы час. Папярэдняя дата – 2 кастрычніка.

Фэст аднаго дня “Рок па вакацыях” быў запачаткаваны ў 1993 годзе. Тады ідэю адзначаць рокэнролам заканчэньне летніх вакацыяў і пачатак новага навучальнага году падтрымалі студэнты і школьнікі. Усяго адбылося чатыры такія фэсты. Летась ён гучаў у канцэртнай залі “Менск”. У сёлетнім у клюбе “Рэактар” меліся граць “Крама”, “Нейра дзюбель”, “Безь білета”, “Зьмяя”, “Авангардшкола”, “Drum Ecstasy”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG