Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі Мінфін: у Сочы пра крэдыты не размаўлялі


Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў у часе сустрэчы ў Сочы

Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў у часе сустрэчы ў Сочы

У прэсавай службе расейскага Міністэрства фінансаў абверглі інфармацыю пра тое, што падчас сустрэчы ў Сочы абмяркоўвалася пытаньне выдзяленьня крэдыту Беларусі.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дамовіўся ў Сочы з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым пра выдзяленьне крэдыту Беларусі на будаўніцтва АЭС. Ён заявіў, што цяпер узгадняецца канчатковая сума крэдыту і “мы дамовіліся, што ўжо з 2010 года Расея адчыніць крэдытную лінію”.

Камэнтуючы гэтую заяву прадстаўніца прэсавай службы расейскага Міністэрства фінансаў паведаміла:

“Пазыцыя такая: у Сочы пытаньне пра крэдыты не падымалі. Абмяркоўваецца пытаньне будаўніцтва АЭС у Беларусі. Але пакуль пытаньне пра крэдыт не абмяркоўвалася”.

Раней у інтэрвію БелТА міністар фінансаў Андрэй Харкавец таксама цьвердзіў, што Менск і Масква восеньню правядуць перамовы аб выдзяленьні крэдыту Беларусі на будаўніцтва АЭС. Маўляў, канчатковая сума крэдыту пакуль ня вызначана. Ён таксама спаслаўся на выказваньні А.Лукашэнкі, што ў Сочы кіраўнікі краінаў нібыта “дасягнулі прынцыповай дамоўленасьці, што Расея пракрэдытуе гэты праект”. А.Харкавец мяркуе, што “не пазьней за кастрычнік будзе пастаўлена кропка ў гэтым пытаньні”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG