Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часова спынены транзіт расейскага прыроднага газу па газаправодзе "Ямал — Эўропа".


1 верасня а 16-ай гадзіне па маскоўскім часе на газаправодзе пачалося правядзенне комплексу плянава-прафіляктычных і рамонтных работ.


Работы праводзяцца сынхронна на тэрыторыях Расеі, Польшчы і Германіі. У сувязі з гэтым па газаправодзе часова, да 30 гадзін, спынена транспарціроўка прыроднага газу.

Цяпер транзыт расейскага прыроднага газу цераз Беларусь ажыцьцяўляецца па сетках газатранспартнай сыстэмы ААТ "Белтрансгаз" (магутнасць — 51 млрд. куб. м у год), а таксама па беларускім участку газаправода "Ямал — Еўропа" магутнасцю 33 млрд. куб. м у год, што належыць ААТ "Газпром". Такім чынам, па беларускім участку газаправода транзыт газу адновіцца не раней, чым праз 30 гадзін.
Паводле інфармацыі БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ААТ "Газпром", падача газу спажыўцам будзе ажыцьцяўляцца за кошт павелічэньня аб'ёмаў яго транспарціроўкі цераз тэрыторыю Украіны.

XS
SM
MD
LG