Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі кангрэсмэн верыць у эфэктыўнасьць санкцыяў


Крыс Сьміт
Крыс Сьміт
Амэрыканскі кангрэсмэн Крыс Сьміт, галоўны прадстаўнік рэспубліканскай дэмакратычнай меншасьці ў Хэльсынскай камісіі і адзін з аўтараў “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”, перакананы, што змаганьне за правы чалавека ў сьвеце павінна мець бескампрамісны характар, піша выданьне гэтага штату The Star-Ledger. Вядомы палітык-рэспубліканец, які 28 гадоў прадстаўляе штат Нью-Джэрзі ў амэрыканскім Кангрэсе, перакананы, што санкцыі — эфэктыўны інструмэнт барацьбы зь недэмакратычнымі рэжымамі.

Аўтар артыкула цытуе некаторыя выказваньні палітыка-рэспубліканца, якія тычацца беларускай сытуацыі. Так, узгадваючы свой нядаўні візыт у Менск, Сьміт адзначае, што верыць у эфэктыўнасьць санкцыяў. Як ён кажа, яму даспадобы “каскадныя санкцыі”, якія ўзмацняюцца ў тым выпадку, калі не выконваюцца пастаўленыя ўмовы. Паводле словаў “галоўнага барацьбіта за правы чалавека ў амэрыканскім Кангрэсе”, прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, “можа, і ня надта адэкватны, але санкцыі яму недаспадобы — ён вызваліў палітвязьняў, калі мы там былі”. “Санкцыі працуюць”, лічыць палітык.

У іншых сваіх нядаўніх інтэрвію ён выказваўся за тое, што ў Беларусі “неабходна правесьці сыстэмныя зьмены, а таксама патрэбны шчыры і адкрыты дыялёг паміж уладамі і апазыцыяй”.

Аўтар “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” ўдзельнічаў таксама ў распрацоўцы 25 законаў, якія тычацца пытаньняў уцекачоў, ахвяраў катаваньня, выкраданьня дзяцей, гандлю людзьмі і іншых парушэньняў правоў чалавека.

У апошнія гады Крыс Сьміт актыўна змагаецца супраць кантрабанды людзей, у тым ліку з краін былога СССР, і з той практыкай, што да ахвяраў сэксуальнага трафіку, калі яны вяртаюцца на радзіму, ставяцца не як да пацярпелых, а як да злачынцаў, піша амэрыканскае выданьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG