Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

1 верасьня 1939 году ў 4.45 нямецкі навучальны лінкор “Шлезьвіг-Гольштайн” адкрыў агонь па польскім вайскова-транзытным складзе на паўвостраве Вэстэрплятэ. Гэтак 70 гадоў таму пачалася Другая сусьветная вайна.

Сёньня ў Польшчы адбываюцца цырымоніі, прысьвечаныя 70-годзьдзю пачатку Другой сусьветнай вайны. У адмысловых урачыстасьцях у Гданьску возьмуць удзел лідэры 20 краінаў, у тым ліку прэм'еры Нямеччыны і Расеі Ангела Мэркель і Ўладзімір Пуцін. Паехаў у Польшчу і прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі.

Пра ўрачыстасьці ў Польшчы і сустрэчы кіраўнікоў краінаў мы будзем паведамляць у жывым радыёэфіры і на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG