Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: фальшаваньня выбараў не было


“Цэнтральная выбарчая камісія не атрымлівала ніякіх указаньняў. І надрукавала тыя лічбы, якія яна атрымала з тэрытарыяльных выбарчых камісіяў".


У інтэрвію, якое Аляксандар Лукашэнка даў першаму намесьніку гендырэктара ІТАР-ТАСС Міхаілу Гусману, кіраўнік Беларусі сказаў:

“За мяне на апошніх выбарах прагаласавала, да ведама, 93%. І я прызнаўся потым, калі мяне проста пачалі ціснуць, што мы сфальшавалі выбары. І я груба сказаў: “Так, сфальшавалі”. Я аддаў каманду, каб не 93% было, а дзесьці там 80%, я ня памятаю, колькі. Таму што за 90 — гэта ўжо псыхалягічна не ўспрымаецца. Але гэта была праўда”, — прызнаецца кіраўнік Беларусі.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына сёньня ў эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода пракамэнтавала гэтае выказваньне так:

“Я магу сказаць: Цэнтральная выбарчая камісія не атрымлівала ніякіх указаньняў. І надрукавала тыя лічбы, якія яна атрымала з тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Таму тое, што атрымалі, тое і перадалі, тое і падсумавалі.

Мы гатовыя прадэманстраваць усе пратаколы тэрытарыяльных выбарчых камісіяў, каб цалкам пацьвердзіць усю нашу статыстыку. Яна адкрытая, нашы зборнікі надрукаваныя і маюцца ў бібліятэках”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG