Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква і Менск будуць зьвяраць гадзіньнікі ў жніўні


Міжнародныя канфэрэнцыі “Беларусь — Расея: ракіроўка альбо перазагрузка?” стануць штогадовымі.


Пра гэта сёньня, пасьля вяртаньня з Масквы, паведаміў “Свабодзе” старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

“Мы вырашылі праводзіць такую канфэрэнцыю штогод у жніўні. Цяпер думаем над тым, як зрабіць яе больш прадстаўнічай. Мабыць, ад 2010 году будуць праходзіць паседжаньні ў сэкцыях. Таксама хочам далучыць да гэтага мерапрыемства вядомых дзеячаў культуры з абедзьвюх краін.

Мы лічым, што такая канфэрэнцыя павінна праводзіцца не часьцей, як раз на год. Гэта будзе падагульняючае мерапрыемства. Цягам году будуць праводзіцца “круглыя сталы” моладзі, праваабаронцаў, дзеячаў культуры і г.д. А на канфэрэнцыі будуць падводзіцца вынікі году, рабіцца аналіз і выпрацоўвацца рэкамэндацыі”.

Анатоль Лябедзька разам зь Яраславам Раманчуком, а таксама з маскоўскімі палітыкамі Леанідам Гозманам і Ўладзімерам Рыжковым правялі ўчора ў агенцтве “РИА-Новости” прэсавую канфэрэнцыю. Яна прысьвячалася беларуска-расейскім дачыненьням.
XS
SM
MD
LG