Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вашыя пытаньні адказаў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі напярэдадні зьезду партыі 5 верасьня. ФОТА, АЎДЫЁ І ВІДЭА


“Чакаю што Партыя БНФ захавае сваю самастойнасьць, аўтэнтычнасьць і вядомасьць ў грамадзтве”, - заявіў спадар Баршчэўскі, адказваючы на пытаньне, чаго ён чакае ад зьезду парты 5 верасьня.

Адказваючы на пытаньне, наколькі рэальнае паразуменьне і аб’яднаньне з КХП-БНФ Зянона Пазьняка, Лявон Баршчэўскі сказаў:

“Паразуменьне – абсалютна рэальнае, бо мы ідэйна ніколі не разыходзіліся. Яскравае сьведчаньне: Сойм Партыі БНФ пераважнай бальшынёй галасоў падтрымаў вядомую “Заяву 4-х”, падпісаную ў траўні ў Празе, галоўным натхняльнікам якой быў Зянон Пазьняк.

Нашы існыя разыходжаньні – у асноўным арганізацыйнага пляну. Калі б гэтыя разыходжаньні ўдалося пераадолець – дык чаму б не аб’яднацца? А калі б склаліся варункі для таго, каб Зянон Пазьняк вярнуўся ў Беларусь, я б, напрыклад, ніколі не спрачаўся зь ім за лідэрства ў партыі”.

Прачытаць іншыя адказы можна ТУТ.

Тут можна пачытаць камэнтар выказваньняў Лявона Баршчэўскага старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка.

СЛУХАЦЬ:





Лявон Баршчэўскі і карэспандэнт "Свабоды" Валер Каліноўскі.




Лявон Баршчэўскі ў менскай студыі "Свабоды"




Анкета Свабоды - Лявон Баршчэўскі


Ніжэй Вы можаце даць свае камэнтары.

Нарадзіўся 4 сакавіка 1958 г. ў Полацку.

Скончыў Менскі інстытут замежных моваў (1980), асьпірантуру таго ж інстытуту (1987). Кандыдат філялягічных навук.

Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня (1990- студзень 1996), дэпутат парлямэнцкай Апазыцыі БНФ, сябра Камісіі па адукацыі, культуры і захаваньню гістарычнай спадчыны і Камісіі па міжнародных справах і зньнешнеэканамічных сувязях ВС.

У сьнежні 2007 году абраны старшынём партыі БНФ.

Старшыня (2003-2005, ганаровы старшыня (з 2005) Беларускага ПЭН-цэнтру. Паэт, перакладчык, літаратурны крытык.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG