Напярэдадні матчу "МТЗ-Рыпа" - "Дынама-Брэст" фанаты ўчынілі бойку ў парку каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Многім спатрэбілася мэдычная дапамога. Дзесяць брыгадаў хуткай дапамогі даставілі ў лякарні каля 20 заўзятараў з ірванымі ранамі і сінякамі. Затрыманы каля 50 удзельнікаў бойкі. Затрыманым ад 16 да 26 гадоў. Паводле БелТА, у міліцыі не выключаюць, што можа быць заведзеная крымінальная справа за хуліганства.