Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дата візыту патрыярха вядомая, а папы рымскага?


Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл афіцыйна пацьвердзіў, што наведае Беларусь зь візытам 25-28 верасьня 2009 года.


Кірыл наведае Менск, Полацак, Віцебск. Заплянаваныя дзьве сустрэчы патрыярха ў менскім Палацы рэспублікі і віцебскім летнім амфітэтры.

Пра гэта паведаміў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Савету міністраў Беларусі Леанід Гуляка, перадае Інтэрфакс.

Ён таксама адзначыў, што сёлета Беларусь плянуе наведаць дзяржаўны сакратар Ватыкану Тарчызіё Бэртонэ.

Падчас візыту кардынала будзе абмеркавана пытаньне падпісаньня пагадненьня паміж Ватыканам і Беларусьсю. Таксама Л.Гуляка адзначыў, што падчас візыту кардынала можа абмяркоўвацца пытаньне адносна візыту папы рымскага ў Беларусь. «Аднак пакуль дакладнай інфармацыі, што гэты візыт адбудзецца, няма». – сказаў Л.Гуляка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG